Nintendo Switch

Афіцыйная эмблема Nintendo Switch
Nintendo Wii U
Распрацоўшчык Nintendo
Вытворца Nintendo
Тып гібрыдная гульнявая кансоль[d]
Пакаленне Восьмае
Дата выхаду 3 сакавіка 2017
Прададзена штук 143 420 000[1]
Носьбіт Картрыдж, цыфравая дыстрыбуцыя (Nintendo eShop)
Аперацыйная сістэма Nintendo Switch system software[d] і FreeBSD
ЦП NVIDIA Tegra X1[d]
Сталая памяць embedded MultiMediaCard[d] і microSD[d]
Аператыўная памяць 4 GB
Сродкі кіравання Joy-Con controllers[d], Nintendo Switch Pro Controller[d], сэнсарны экран[d] і Nintendo GameCube controller[d]
Інтэрфейсы USB-C receptacle[d], USB 3.0[d], Bluetooth Low Energy[d] і USB 3.0[d]
Анлайн-сэрвіс Nintendo Switch Online[d] і Nintendo eShop[d]
Вага 300 грам[2]
Бэстсэлер Super Mario Odyssey (11,17 млн. экз.)
Папярэднік Wii U
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Nintendo Switch — гульнявая прыстаўка, распрацаваная Nintendo. Пры распрацоўцы была вядомая як NX, яна была прадстаўлена ў кастрычніку 2016 года і выпушчана ва ўсім свеце 3 сакавіка 2017 года. Nintendo вызначае Switch як гібрыдную кансоль: яна можа працаваць як у партатыўным рэжыме, калі выкарыстоўваецца сэнсарны LCD-экран, так і ў рэжыме док-станцыі, калі відэа транслюецца на тэлевізар. Два бесправадныя кантролеры Nintendo Switch, пад назвай Joy-Con, могуць аддзяляцца ад кансолі, каб з дапамогай спецыяльных аксесуараў, што аб’ядноўваюць абодва кантролеры, выкарыстоўвацца як традыцыйны геймпад, або выкарыстоўвацца паасобку і працаваць падобна да Wii Remote або Nunchuk.

Праграмнае забеспячэнне Nintendo Switch падтрымлівае анлайн-гульні праз стандартнае падключэнне да інтэрнэту, а таксама праз лакальную бесправадную спецыяльную сувязь з іншымі кансолямі. Гульні і праграмнае забеспячэнне Nintendo Switch даступны як на фізічных флэш ROM-картрыджах, так і ў лічбавым магазіне Nintendo eShop без рэгіянальных абмежаванняў. Nintendo Switch канкурыруе на рынку кансоляў з Sony PlayStation 4 і Microsoft Xbox One.

Канцэпцыя Switch ўзнікла як рэакцыя Nintendo на некалькі кварталаў фінансавых страт ў 2014 годзе, звязаных з кепскімі продажамі папярэдняй кансолі — Wii U і рынкавай канкурэнцыі з мабільнымі гульнямі. Тады прэзідэнт Nintendo, Сатору Івата падштурхнуў кампанію да мабільных гульняў і новых апаратных сродкаў. Дызайн Nintendo Switch прыстасаваны для шырокай грамадскасці гульцоў дзякуючы розным рэжымам выкарыстання. Nintendo вырашыла выкарыстоўваць больш стандартныя электронныя кампаненты, такія як чыпсэт на базе серыі Tegra ад Nvidia, для палягчэння распрацоўкі і сумяшчальнасці гульняў. Wii U не здолела атрымаць шырокую падтрымку ад старонніх распрацоўшчыкаў, таму ў яе была слабая бібліятэка праграмнага забеспячэння і гульняў. Таму пры распрацоўцы Switch Nintendo у першую чаргу шукала падтрымкі ў старонніх распрацоўшчыкаў і выдаўцоў (уключаючы незалежныя відэагульнявыя студыі), каб тыя дапамаглі стварыць бібліятэку гульняў Switch побач з уласнымі праектамі Nintendo. Nintendo першапачаткова прадугледжвала выхад каля 100 гульняў за першы год кансолі, але да канца 2017 года было выпушчана больш за 320 гульняў ад розных распрацоўшчыкаў.

За першы месяц было прададзена амаль 3 млн кансоляў, што перавысіла прагноз Nintendo на два мільёны, а на працягу года было прададзена больш за 14 млн адзінак, за ўвесь час продажу Wii U было прададзена менш адзінак. У пачатку 2018 года Switch стала кансоллю, якая найхутчэй прадаецца, сярод дамашніх і гібрыдных кансоляў, як у Японіі, так і ў ЗША. Продажы Nintendo Switch былі моцна звязаны з вядомымі гульнямі: The Legend of Zelda: Breath of the Wild, Mario Kart 8 Deluxe і Super Mario Odyssey, якія сталі самымі папулярнымі для гэтай сістэмы, з больш чым 8, 9 і 10 млн прададзеных экзэмпляраў адпаведна, да сакавіка 2018 года.

Прыналежнасць кансолі да якога-небудзь з пакаленняў гульнявых сістэм застаецца спрэчнай тэмай[3]: некаторыя выданні адносяць яе да восьмага[4][5], іншыя ж абвяшчаюць пачаткам дзявятага[6][7], таксама яе называюць пераходнай паміж восьмым і дзявятым пакаленнямі[8], або ўвогуле выносяць за пакаленні[9][10].

  1. https://www.nintendo.co.jp/ir/pdf/2024/240802_2e.pdf Праверана 6 жніўня 2024.
  2. https://www.nintendo.ru/Nintendo-Switch/-/--1176277.html#1 Праверана 27 студзеня 2017.
  3. "Nintendo Switch: Will It Survive The 9th Generation Rivalry? - GamerBolt". GamerBolt - The Home of Gaming [амерыканская англійская]. 2017-03-11. Праверана 2017-04-24.
  4. "Here's why fans should be thrilled about the Nintendo Switch — and what it might cost". Праверана 2017-04-24.
  5. TREBM3. Nintendo Switch Compared. Seasoned Gaming (6 сакавіка 2017). Праверана 24 красавіка 2017.
  6. "9th Generation Consoles: Who Should Make The First Move? - GamerBolt". GamerBolt - The Home of Gaming [амерыканская англійская]. 2017-02-24. Праверана 2017-04-24.
  7. Bailey, Kat. Nintendo's Switch and Microsoft's Scorpio Quietly Herald a New Console Generation in 2017 (англ.)(недаступная спасылка). USgamer. Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2017. Праверана 24 красавіка 2017.
  8. "Guest Blog: Will Nintendo fanboys make the Switch? - Mobile World Live". Mobile World Live [брытанская англійская]. 2017-01-19. Праверана 2017-04-24.
  9. Why The PS4 and Xbox One Console Generation Has Brought Nothing New To Game Design «  GamingBolt.com: Video Game News, Reviews, Previews and Blog (англ.). gamingbolt.com. Праверана 24 красавіка 2017.
  10. "A Wii U owner's send-off to a deeply flawed but essential Nintendo console". Ars Technica [амерыканская англійская]. Праверана 2017-04-24.

© MMXXIII Rich X Search. We shall prevail. All rights reserved. Rich X Search